Праект Сяргея Міхалка Drezden выпусціў альбом „Эдэльвейс”



Другі альбом новага гурта Міхалка развівае ідэі дэбютнай пласцінкі — і робіць іх яшчэ больш яскрава і глыбока.

У гурта Drezden выйшаў другі альбом „Эдэльвейс”. Там — працяг ідэй дэбютнага рэлізу. Музыка па-ранейшаму гучыць як пераасэнсаванне ідэй новай нямецкай хвалі, а пасыл тэкстаў Міхалка — паззл, які ты наўрад ці збярэш з першай спробы.

Цяперашні склад Drezden — гэта сам Сяргей Міхалок, а таксама Павел Міхалок (клавішы), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Дзяніс Шураў (барабаны) і Павел Вялічка (гітара). Альбом зводзіў і „майстраваў” Віталь Цялезін на сваёй кіеўскай студыі „211”.

Разам з выхадам „Эдэльвейса” гурт анансуе і свой дэбютны тур. 23 лютага 2020 года Drezden упершыню выступяць у Менску, пляцоўка — Falcon Club. Да 7 снежня білеты можна купіць за 28,50 BYN.

Таксама пашанцуе жыхарам Львова (19 студзеня), Кіева (28 лютага) і Харкава (13 сакавіка).

Кліп на загалоўную песню новага альбома.

34mag.net