Прафесар, якая даследуе дакументы з грыфам „сакрэтна”



Гісторык, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірына Раманава даследуе драматычны перыяд нашай краіны, 20-30-ые гады мінулага стагоддзя, з дапамогай партыйнага архіву.

Вынікам гэтага даследавання стала кніга “Улада і грамадства: БССР у 1929–1939 гады”.

– Мне падалося вельмі важным паказаць менавіта корпус дакументаў. Якія справы праходзілі з грыфам “сакрэтна”, толькі там асабіста сакратару, як адбываўся, што мы зараз называем, маніторынг грамадскай думкі, якое было рэагаванне на гэтыя падзеі.

Сёлета Ірына Раманава за кнігу “Улада і грамадства: БССР у 1929–1939 гады” атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча. У кнізе змешчаныя ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.

Цалкам матэрыял:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота be.ehu.lt