Прайшоў калядны баль у Залессі



У Залессі на Смаргоншчыне прайшоў ужо традыцыйны калядны баль.

Паланэзы, полькі, мазуркі… Віст, прэферанс, шампанскае і двубоі… Дамы, кавалеры, дрэс-код… Усё як мае быць! Можна доўга спрачацца на конт месца правядзення баляў у часы М. К. Агінскага… Так, хутчэй за ўсё яны адбываліся менавіта ў Вільні, а Залеская сядзіба была выключна лецішчам, але… Вільня ўжо не наша, а свецкае жыццё спыніць немагчыма. Балі сталі моднай “фішкай”.

Музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі традыцыйна ладзіць зімовы калядны баль у Паўночных Афінах, які не менш традыцыйна карыстаецца попытам.

[Not a valid template]

Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя

Фота oginskizalesse.by