Прастору без цэнзуры ствараюць акторы тэатру ’’Крылы Халопа’’



Месца для адукацыйнай, прэзентацыйнай, даследвальніцкай працы ў галіне тэатру, сучаснага мастацтва і нефармальнай адукацыі з’явіцца ў Берасці. Прастору без цэнзуры тут ствараюць акторы незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’ разам з творчай моладзю гораду.

– З дапамогай такой пляцоўкі мы зможам самастойна прымаць рашэнні аб правядзенні мерапрыемстваў, быць па-сапраўднаму незалежнымі, – распавёў актор тэатру ’’Крылы Халопа’’ Сяргей Гайко:

 Гэта была не ідэя, а патрэба ўжо існавання ў незалежнай прасторы ў прасторы-трансформеры, дзе можна было бы праводзіць нейкія лекцыі, выставы і нават нейкі маленькі спектакль, каб была магчымасць быць абасоблена. 

Мы хочам стварыць месца, дзе мастацтва перацякаюць адно ў іншае, дзе няма выразных межаў, дзе спектакль перарастае ў выставу, а галерэя ў нефармальны ўніверсітэт, – дадаў суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце