Прастытуцыя ў Слоніме ў міжваенныя гады



Пад Польшчай у 1920-1930-х гадах прастытуцыя не была забаронена, але па-за законам апынуліся публічныя дамы і сутэнёрства.

Прастытуткі мусілі зарэгістравацца і рэгулярна праходзіць медыцынскі агляд. Але нелегальная прастытуцыя нікуды тады не знікала. У Слоніме ў 1929 годзе налічвалася 8 зарэгістраваных прастытутак… Пра прастытуцыю ў Слоніме ў міжваенныя гады чытачы больш даведаюцца са свежага жнівеньскага нумару краязнаўчага выдання “Слонімскі край”, які, як і ранейшыя нумары, можна прачытаць тут. 

Жнівенскі нумар “Слонімскага краю” цікава распавядае пра другія Саветы на Слонімшчыне, пра тое, калі ўпершыню загучаў паланэз з пажарнай вежы ў Слоніме, пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы з канца XV стагоддзя да 1939 года і шмат іншага.

Публікуюцца новыя звесткі пра паэта, калекцыянера і грамадскага дзеяча Гальяша Леўчыка (1880-1944), пра прамысловасць і рабочы рух на Слонімшчыне напярэдадні Першай сусветнай вайны, а таксама пра слонімскі футбол у міжваенны час (1920-1930-я гады), і шэраг іншых публікацый.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя