Працягваецца „рэканструкцыя” Гарадзенскага замка



У Гарадзенскім Старым замку працягваецца рэканструкцыя. У планах рэстаўратараў разборка часткі старажытных муроў XVII – XVIII стагоддзяў.

Такі спосаб працы над помнікам архітэктуры непрымальны, тым больш, што ўяўленне пра замак часоў Стэфана Баторыя не адпавядае рэчаіснасці, бо грунтуецца на ведах 1980-х гг.

Кажа гісторык Мячыслаў Супрон:

– Час ідзе, з’явіліся новыя крыніцы, новыя даследчыкі, у прыватнасці Мікола Волкаў, які напісаў грунтоўнейшы артыкул пра тое, як выглядалі аб’екты на замку – аб’екты першай чаргі, якія цяпер нібыта адбудоўваюць. Ён перачытаў усе тыя крыніцы, якія раней былі ўсім вядомыя. Інвентары XVII – XVIII ст. Прыйшоў да высновы, што замак усё ж выглядаў па-іншаму, не такім, якім яго бачыць Бачкоў. Праект Бачкова быў зацверджаны, бо гісторыкі ў прынцыпе паверылі.

Цяпер мяркуецца, што архітэктарам мог быць не Санці Гучы, а іншыя два архітэктары таго часу, якія згадваюцца ў крыніцах. 

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]