Прэм’еры ад гурта Стары Ольса
Прэм’еры ад гурта Стары Ольса змогуць пачуць 29 жніўня наведвальнікі канцэрту „Пры граніцы”, што пачнецца а 18 гадзіне на пляцы побач з Беластоцкім асяродкам культуры. Беларускую і сусветную старадаўнюю музыку „Ольсы” прэзентуюць у Польшчы і заходняй Еўропе вельмі часта.
“Тым не менш, – як адзначае лідар гурта Зміцер Сасноўскі ,- хапае часу і на выступы на Радзіме”:
– У Беларусі мы выступаем усё болей і болей. Такая тэндэнцыя цікавая. І, як ні дзіўна, выступаем на дзяржаўных святах. І за 2013 года нацыянальную музычыную прэмію атрымалі. Таму шматгадовы стан неактыўных выступаў у Беларусі скончыўся. Нешта праравала і мы сталі шмат граць.
Сёлета гурт Стары Ольса адзначыць 15-годдзе дзейнасці. З гэтай нагоды ў лістападзе ў Менску пройдзе вялікі канцэрт, падчас якога, як абяцаюць музыкі, можна будзе пачуць новую песенную праграму.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
Фота afisha.tut.by
