Прэзентацыя археалагічных работ сёлетняга сезону



Вынікі летніх раскопаў з розных кропак Беларусі прэзентавалі ў Менску. Сёлета валанцёры пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі змаглі паўдзельнічаць у навукова-палявых лабараторыях пад адкрытым небам у Браслаўскім, Маладэчанскім, Мядзельскім і Шчучынскім раёнах. Па выніках летнікаў 14 лістапада ў музеі пры поўным аншлагу адбылася прэзентацыя археалагічных работ і фотавыстава “Навука з рыдлёўкай і ўсмешкай на твары”.

Аб адкрытых таямніцах беларускай зямлі распавёў археолаг, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі:

– Мы капалі могільнік канца 1-га тысячагоддзя ў вёсцы Наўры. Могільнік крывічоў культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Там упершыню выяўлены пахавальны абрад не ў курганах. Для гэтай культуры такое невядома. Каталіцкі манастыр у Будславе, але гэта невялікія працы – архітэктурна-археалагічныя. Капалі манастыр. У Мядзельскім раёне востраў Манастыр. Знаходкі характэрныя для праваслаўнага, а затым уніяцкага манастыра.

На вечарыне “Археалагічнае лета з музеем” былі ўручаны ганаровыя граматы і сертыфікаты ўсім удзельнікам і спонсарам. Археалагічныя раскопы пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі будуць працягнуты і ў наступным годзе ў паўночна-заходіх рагіёнах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя