Прэзентацыя фотапаэтычнага праекта “Мы любім Менск”



Да дня горада ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі Мікола Ліннік прэзентаваў фотапаэтычны праект “Мы любім Менск”.

Гавораць сам фотамастак:

Мы адчынілі выставу “Мы любім Менск”. Фотапаэтычны праект. Мае фатаграфіі разам з вершамі васьмі беларускіх паэтаў пра нашу родную сталіцу. Выстава прысвечана дню горада, які святкаваўся ў гэтыя выходныя. Яна паказвае мясціны горада, і побач з фатаграфіямі – вершы паэтаў, якія адпавядаюць гэтай мясціне, паказваюць адносіны паэтаў да сталіцы, да яе куточкаў, помнікаў, краявідаў.

Фотамастак шукаў краявіды, аб’екты, якія б праілюстравалі паэтычныя творы, але некаторыя вершы адмыслова пісаліся пад гатовы фотаздымак Міколы Лінніка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск