Прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага



Польскі Інстытут у Менску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску сардэчна запрашаюць на Польскі стэнд на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая проходзіць 6-10 лютага 2019 года ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (пр-т Пераможцаў, 14).

На стэндзе будуць прадстаўлены навінкі і бестселеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакументальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымент складаецца з мноства пазіцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не з’яўляецца праблемай. Большасць выданняў будзе прадстаўлена на польскай мове, але публікацыі на беларускай і рускай мовах таксама зоймуць свае пачэсныя месцы. Шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.

8 лютага, пятніца, 17: 30-18: 30

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЫ 1918-1939. ЭКАНАМІЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ” з удзелам аўтара. Мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.

Пачатак: 08.02 (17:30) БелЭкспа, Менская кніжная выстава (Менск, праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольн.

budzma.by

[manual_related_posts]