Прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”



Кнігарня „Абажурчык” (Менск, пр-т Перамогі, 15. ГЗЦ “Мега”, пав 336. 5 паверх) Уваход вольны

Увага! Сапраўдны цуд у кнігарні “Абажурчык”! Прэзентацыя дзіцячай кнігі!

У госці завітае акцёр, казачнік, драматург, культуролаг Васіль Дранько-Майсюк!

Ён распавядзе і пакажа нам усё пра выдатнейшую кнігу Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”.

Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая азбука ў цвёрдай вокладцы!

Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатнейшыя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Кнігу можна набыць адразу на прэзентацыі!

Уваход вольны! Але патрэбна зарэстравацца паставіўшы “+” у каментарах.

Чакаем усіх жадаючых 18 сакавіка(нядзеля) у 16 гадзін у Абажурчыку!

Некалькі слоў пра выступоўцу: Васіль Дранько-Майсюк – аўтар п’есы “Пясняр” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Горкага, Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2016 г.), Лаўрэат IV Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшая пастаноўка паводле твора беларускага аўтара” (2016 г.). Літаратурны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, выкладчык акцёрскага майстэрства ў шэрагу Мінскіх дзіцячых цэнтраў, супрацоўнічае з культурніцкімі часопісамі і газетамі, дзе піша літаратуразнаўчыя артыкулы. Як рэжысёр, драматург і акцёр ажыццявіў на сцэне мінскай філармоніі шэраг пастановак (“Канцэрт для Шагала, Паэта і Аркестра”, “Музычныя прыгоды вушастага Бурыдуса”).

Падтрымка іпрэзы – Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі”.