Прэзентацыя «Мазаікі жыцця» Тамковіча



У сталічным прэс-клубе «Беларусь» прэзентавалі новую дакументальную кнігу Аляксандра Тамковіча «Мазаіка жыцця».

Гаворыць аўтар:

Канцэпцыя вельмі простая. Гэта біяграфія. Гэта кніжка, якая больш звернутая не да мінулага, а ў будучае, каб будучыя людзі, якія будуць цікавіцца, што там было ў іх час, калі яны жылі, з першакрыніц бралі дадзеныя. Гэта біяграфічныя нарысы, там амаль няма ніякіх прагнозаў, ніякай палітыкі. Людзі расказваюць пра сябе, пра сваё дзяцінства, і гэта ўсё ілюструецца вельмі цікавымі, проста ўнікальнымі фота з іх сямейных альбомаў.

У кнізе сабраныя біяграфічныя расповеды больш чым двух дзясяткаў знакавых асобаў Беларусі. На прэзентацыю сабраліся не толькі героі кнігі, але і аматары творчасці Аляксандра Тамковіча.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара