Прэзентацыя зборніка гістарычных п’ес у Менску



У Менску ў Тэатры беларускай драматургіі адбылася прэзентацыя зборніка гістарычных п’ес “Біблія князя Радзівіла”, “1517”.

Гаворыць адзін з аўтараў, драматург Аляксей Шэін:

Праходзіць чарговы паказ спектакля, які называецца “Біблія князя Радзівіла”. Гэты спектакль прысвечаны выданню “Берасцейскай Бібліі” Мікалаем Радзівілам Чорным і звяртае ўвагу на тое, чаму канцлер Вялікага княства Літоўскага, самы багаты чалавек ВКЛ, прысвячаў свае грошы, свой час на тое, каб пашыраць Божае слова ў нашай краіне, чаму гэтая тэма актуальная таксама і для нас сённяшніх.

Прэзентацыя суправаджалася выступленнем музыкаў і закончылася паказам спектакля па п’есе “Біблія князя Радзівіла”, які да гэтага паглядзелі жыхары Гародні, Берасця, рыхтуецца ўласная пастаноўка ў Пінску.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара