Прэзідэнту Польшчы падаравалі абраз Алеся Пушкіна



У сераду, 27 верасня 2017 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас прыватнага візіту ў Санктуарый у Гетшвальдзе атрымаў у падарунак абраз Маці Божай Гетшвальдcкай.

Абраз прэзідэнту Польшчы ўручыў вармінска-мазурскі ваявода Артур Хаецкі. Напісаў абраз беларускі мастак Алесь Пушкін, які супрацуе з Гетшвальдскім асяродакам культуры, а ваяводу яго перадаў дырэктар ГАК Яцэк Адамас. 

Абраз будзе змешчаны ў капліцы Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

express.olsztyn.pl