Протаіерэй з Жыровічаў атрымаў ордэн Еўфрасінні Полацкай



Сёння, 9 студзеня, Жыровіцкі манастыр наведаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел.

116

Візіт мітрапаліта ў Жыровіцкую абіцель найперш быў звязаны з юбілеем вядомага на Слонімшчыне протаіерэя Віталя Антоніка. Мітрапаліт шчыра павіншаваў яго з 80-годдзем з дня нараджэння і з 40-годдзем выкладчыцкай дзейнасці ў духоўных школах, а таксама ўручыў протаіерэю ордэн Еўфрасінні Полацкай.

Протаіерэй Віталь Антонік нарадзіўся ў вёсцы Плаўскія на Слонімшчыне. Скончыў у свой час Менскую духоўную семінарыю, Ленінградскую духоўную акадэмію і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён з’яўляецца кандыдатам багаслоўя, прафесарам. Выкладае некалькі дысцыплін у Менскіх духоўных семінарыі і акадэміі ў Жыровічах. Выступае ў друку з артыкуламі па гісторыі Сынковіцкага храма, Менскай духоўнай семінарыі, аб адносінах каталіцкай і праваслаўнай царквы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара