Прыгоды літары Ў на Каляды



У менскім “Тэатры эстрады” завяршыліся паказы каляднага дзіцячага спектакля на роднай мове: “Як літара Ў (нескладовае) уратавала Каляды”.

Распавядае яго стваральнік Раман Арлоў:

– Наш спектакль – гэта мастацкі твор. Гэта спроба зрабіць нешта для аўдыторыі зусім не падрыхтаванай. І таму мы вырашылі, што будзем рухацца па такім вось накірунку – не надта глыбока „грузіць”, працуючы на аўдыторыю, якая можа робіць свой першы крок да гэтага вялікага айсберга пад назвай “Беларусь”. І не трэба думаць, што яны нам ворагі. Мы ў гэтым усім даўно. Але яны не. Для іх, магчыма, гэтая першая доза дастатковая.

Некаторыя расейскамоўныя калядныя спектаклі даводзіцца адмяняць з-за адсутнасці гледачоў. На беларускамоўны спектакль пра літару “Ў” (нескладовае) усе квіткі аказаліся раскупленыя, і давялося ладзіць дадатковы паказ. 

   

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара