Пяць гадоў таму ў Слоніме адкрылі помнік гербу горада



Пяць гадоў таму ў Слоніме быў адкрыты помнік гербу Слоніма. Яго ўстанавілі каля райвыканкама на цэнтральнай плошчы горада. Герб Слоніма быў атрыманы 4 студзеня 1591 года. Ён уяўляе сабой блакітнае поле, на якім адлюстраваны залаты леў з гербам “Ліс” у лапах.

Цяпер слонімцы разважаюць, як назваць цэнтральную плошчу ў Слоніме, дзе адбываюцца розныя гарадскія, абласныя і рэспубліканскія святы. Некаторыя жыхары горада прапануюць назваць плошчу ў гонар герба горада. А чаму б і не – плошча Герба горада. Цудоўна!

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім