Работы палітзняволенай мастачкі Стасі Міронцавай экспануюцца ў Гамбургу



Праект, прысвечаны творчасцi беларускiх мастачак i мастакоў, зладзілі ў мастацкім цэнтры Westwerk ў Гамбургу. Яго арганізатамі выступіла памочніца куратара  асацыяцыi Kunstverein Harburger Bahnhof  Мары Кун i беларуская мастачка, якая ўжо некаторы час жыве ў Гамбургу.

Стася Міронцава ўжо год знаходзіцца ў турме. Яе асудзілі на два гады калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Нават ва ўмовах калоніі дзяўчына спрабуе маляваць. З-за кратаў яна даслала сябрам некалькі малюнкаў, яны і трапілі на выстаўку ў Гамбург.

Экспазіцыя працуе да 10 кастрычніка.

Падрабязней (па-нямецку) (https://hamburgarts.de/antikoerper-junge-kunst-aus-belarus-im-westwerk/)