Radiokoala выдаў альбом Eloquencer Sessions



Гарадзенскі электроншчык Radiokoala выдаў альбом імправізаванага тэхна Eloquencer Sessions. Альбом складаецца ўсяго з двух трэкаў, але агульнай працягласцю больш за гадзіну.

За псеўданімам хаваецца Ігар Капко. Аўтар кажа, што прадэманстраваў тое, што звычайна грае дома, рэпетуючы перад клубнымі выступамі. У тым ліку, калі рыхтуецца да гарадзенскіх рэйваў:

– Напрыклад, калі ў мяне нейкі важны канцэрт, то гэта па пяць такіх рэпетыцый. Перад фестывалем у 2017 годзе я выступіў на 20-ці канцэртах. У мяне на карце памяці здаецца 15 гігабайт, то бок 15 гадзін запісаў у мяне было перад тым, як я туды прыйшоў.

Папярэдні альбом Radiokoala выйшаў на касетах у ЗША тры гады таму. 

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя