Раман Міхала Андрасюка «Поўня» рыхтуецца да выдання па-польску



Раман беларускага празаіка з Беласточчыны Міхала Андрасюка «Поўня» рыхтуецца да выдання па-польску.

Сам аўтар, хоць час ад часу піша па-польску, прызнаецца, што ў яго не атрымліваецца перакладаць свае творы з беларускай на польскую мову.

– Я некалі прабаваў перакладаць самаго сябе, і гэта не атрымліваецца, бо ў мяне атрымліваецца новы тэкст. Як аўтар, я не адчуваю гэтай мяжы, якую нельга перасякаць перакладчыку. Як аўтар, мне здаецца, маю права ствараць нешта новае, дапаўняць і разбудоўваць.

Раман «Поўня» пазалетась быў адзначаны 2-й прэміяй імя Ежы Гедройца і літаратурнай прэміяй «Гліняны Вялес». Таму, натуральна, варта яго было паказаць і польскамоўнаму чытачу. Кажа Міхал Андрасюк:

– Насамрэч пераклад „Поўні” ужо зроблены. Марцін Рэмбач, які перакладаў „Белага каня”, ужо пераклаў „Поўню”. Зараз ідуць пошукі выдавецтва, у якім дакладна месцы, мне цяжка сказаць. Але хочам гэтую кнігу выдаць дзесьці па-за Беластокам.

Міхал Андрасюк аўтар шэрагу зборнікаў малой прозы і рамана «Поўня». Кніга «Белы конь», у перакладзе на польскую мову, атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]