Рарытэты беларускай анімацыі



Рарытэты беларускай анімацыі прадстаўленыя ў Менску. У Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстава Юрыя Мільтнэра. 10 верасня патрыярху аператарскага мастацтва споўніцца 80 гадоў. Менавіта ён зняў каля сотні мультфільмаў, добра вядомых пакаленню 80-ых – 90-ых. У тым ліку “Каму чорт дзяцей калыша” паводле Уладзімера Караткевіча, “Пра рыцара, што нічога не баяўся” з удзелам “Песьняроў”.

209930_original

А ўлюбёнай сваёй працай майстар лічыць “Светлячка й расінку” 1978 года на верш Максіма Танка. Хаця кіраўніцтва “Беларусьфільму” напачатку ўспрыняло гэты мультфільм адмоўна.

– Яго так лаялі, што гэта персанаж аля Дзіснэй, быццам гэта нешта адмоўнае. А калі паехалі на фестываль, гэты мультфільм атрымаў узнагароду.

На выставе ў Музеі гісторыі беларускага кіно можна пабачыць захаваныя Юрыем Мільтнэрам эскізы да мультфільмаў. Акрамя таго, тут нон-стопам круцяцца шэдэўры беларускай анімацыі, многія з якіх афіцыйна не выдаваліся і не прадстаўленыя ў Сеціве.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]