Рознабаковы талент Сяргея Юркевіча



Разбяр па дрэве з Бярозы Сяргей Юркевіч лічыць, што цікавае хобі зараджае чалавека гармонамі радасці, якімі ён дзеліцца з людзьмі. Работамі з дрэва Юркевіча цікавяцца і набываюць на выставах, якія перыядычна праводзяць у галерэі мастацтваў Бярозы.

Кажа Сяргей Юркевіч:

– Разбой па дрэве я займаюся з 70-х гадоў. У 1976 годзе ў мяне былі першыя тры работы на выставе “Мастакі – радзіме”. Выстаўляліся работы ў Маскве. І з таго часу я займаюся гэтай справай. Калі працаваць прафесійным майстрам – гэта на заказ. Тады ты “завязаны” і з заказчыкамі, умовы нейкія ставяць. А так ты абсалютна свабодны.

Сяргей Юркевіч – рознабакова таленавітая асоба. Добры фатограф. Перад самай пенсіяй пачаў пісаць “непрычасаныя вершы”, як ён сам кажа. Яны таксама маюць сваіх прыхільнікаў.

[Not a valid template]

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.