“Рэфлексіі пра каханне”



У Гародні адкрылася выстава Таварыства польскіх мастакоў. Некалькі дзясяткаў сваіх прац у гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” выставілі творцы Таварыства польскіх мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі. Выстава пачала працу адмыслова ў Дзень закаханых, таму што кожная з карцін і скульптур адлюстроўвае адну з формаў і праяўленняў кахання ў нашым жыцці.

Кажа мастацтвазнаўца Аля Матук:

– Бачым тут розныя постаці, найбольш жаночых. Жанчына заўсёды натхняе мужчыну. Ды і каханне, як бачым на гэтых карцінах, мае розныя абліччы. Некаторыя мастакі зрабілі пейзажы, але нават у іх ёсць закаханыя пары, ёсць агонь кахання.

Выставу “Рэфлексіі пра каханне” ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” можна будзе наведаць да 8-га сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня