Рэтра-кружэлкі: „На Палессі гоман” і „Партыі слава”



Кружэлка паходзіць з калекцыі грамадскага дзеяча Канстанціна Майсені. Яна была выкуплена дзякуючы ахвяраванню і перададзена ў Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку.

Песню „На Палессі гоман” на словы кампазітара Пятруся Броўкі выконвае Дзяржаўная харавая капэла Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Мастацкі кіраўнік Рыгор Шырма.

На другім баку грамафоннай кружэлкі песня „Партыі слава” кампазітара І. Кузняцова і А. Астапенкі. Твор выконвае Дзяржаўны беларускі народны хор пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча.

Грамафонная кружэлка была выраблена на „Прамкамбінаце” Менска ў першай палове 50-х.

Беларускае Радыё Рацыя