Родныя Рыгора Барадуліна збіраюць грошы на помнік паэту



24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Саюз беларускіх пісьменнікаў і “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” лічаць, што годна ўвекавечыць памяць Рыгора Барадуліна — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка. Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна.

ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420079 код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039) атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна

прызначэнне плацяжа – добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць – “Плацяжы”, – “Адвольныя плацяжы”, – “плацёж па рэквізітах”).

ryhor_baradulin

Беларускае Радыё Рацыя