Русальны тыдзень



Паводле беларускага народнага календара цяпер Русальны тыдзень, у канцы якога там, дзе гэта практыкавалася раней, абавязкова трэба здзейсніць абрад проваду русалкі. Адкуль бяруцца гэтыя інфернальныя істоты?

Распавядае этнограф Таццяна Валодзіна:

– Але што цікава ці заканамерна, сюды вельмі арганічна ўліваюцца ўяўленні пра тое, што русалкамі становяцца маленькія дзеткі, якія памерлі няхрышчанымі. Альбо возьмем Заходняе Палессе. Заходняе Палессе наогул робіць акцэнт на такой тагасветавай прыродзе русалак. Гэта чыстыя, тыя дзеткі становяцца русалкамі, якія памерлі чыстымі, нават не толькі да шлюбу, пакуль у стане такой рытуальнай чысціні.

Русальны тыдзень беларусы спрадвеку адзначалі адразу пасля Троіцы. Аднак у некаторых рэгіёнах пачатак гэтага свята ссунуты па часе на перыяд ад самой Троіцы і ажно да Купалля.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск     

Фота news.tut.by