Рыгора Сітніцу пераабралі старшынёй Саюза мастакоў



У Менску ў Палацы прафсаюзаў прайшоў ХХІІ з’езд Беларускага саюза мастакоў, на якім абіралі старшыню. Сёлета кандыдатамі ў галасаванні БСМ былі графік, паэт Рыгор Сітніца і скульптар Александр Шапо. Удзельнікі з’езда амаль аднагалосна вырашылі пакінуць на другі тэрмін пасады кіраўніка Cаюза мастакоў Рыгора Сітніцу. За яго галасавала прыкладна 85% удзельнікаў.

dscn1101

Рыгор Сітніца нарадзіўся ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна. Пасля заканчэння шостага класа на радзіме перавёўся вучыцца ў Менск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І.Ахрэмчыка. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі, і вярнуўся ў школу-інтэрнат імя І.Ахрэмчыка ўжо ў якасці настаўніка. Таксама выкладаў ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 2013 годзе быў абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.

Фота Таццяны Козік