Рыхтуецца да друку 10-ы выпуск альманаху „Жырандоля”



Юбілейны, дзясяты, выпуск альманаху „Жырандоля” рыхтуецца на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў адзін з рэдактараў выдання, пісьменнік Лявон Валасюк. Найноўшы альманах будзе прысвечаны паэтцы Ніне Мацяш, – распавёў рэдактар:

– Праблемы найперш фінансавыя. Таму што паэты, празаікі творы пішуць і ў гэтым сэнсе праблем няма. Праблемы ў выданні кніг. І гэтыя праблемы вялікая.

Як адзначыў Лявон Валасюк, сёлета ў верасні Ніне Мацяш споўнілася б 70 гадоў. Яна была заставальніцай альманаху.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце