Рыхтуецца дабрачынны музычны фэст „Тры чарапахі”



Збор сродкаў на арганізацыю дабрачыннага музычнага фэсту „Тры чарапахі” у анлайн-прасторы Talaka ладзіць ініцыятыўная група берасцейцаў.

У такі спосаб актывісты хочуць прыцягнуць увагу да захавання віду земнаводнай жывёліны ў Беларусі, – распавёў адзін з лідараў гарадскога экалагічнага руху Зміцер Пылыпіў:

– Менавіта музычны фэст. Таму што, па-першае, мне падабаюцца фэсты, я сам прымаў удзел у беларускіх, польскіх і ўкраінскіх. І таму падумаў, што гэта будзе больш цікава людзям менавіта фарматам фэсту, чым непасрэдны збор грошай на ахову. Гэта больш папулярна для людзей.

На Талацэ праект будзе дзейнічаць яшчэ два тыдні. Актывісты імкнуцца сабраць максімальную колькасць неабходных грошаў для правядзення фэсту.

Балотная чарапаха – адзіны прадстаўнік чарапах у Беларусі. З другой паловы ХХ ст. колькасць балотнай чарапахі ў краіне хутка скарачаецца.

Беларускае Радыё Рацыя