Рыхтуецца фундамент пад помнік Льву Сапегу



У цэнтры Слоніма ў скверыку на плошчы Леніна пачаліся земляныя работы па падрыхтоўцы падмурку пад помнік былому слонімскаму старосту, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). Цягам месяца ўсе работы будуць выкананы і ў канцы жніўня помнік Льву Сапегу паўстане ў цэнтры Слоніма. Вышыня помніка разам з пастаментам будзе 4 метры. Урачыстае адкрыццё яго адбудзецца 1 верасня падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара