Рыхтуецца серыя кніг пра знакамітых асобаў Беларусі



Кнігі краязнаўцы з Гародні Алеся Госцева выйдуць у серыі “Факел истины” пад дахам Міжнароднай акадэміі наасферы і  будуць прысвечаны як знакамітым, так і мала вядомым асобам Беларусі.

Калі ў першай кнізе гэта былі толькі ўраджэнцы горада Гародні, то ў другой – гэта ўжо і прадстаўнікі больш шырокага абшару Гарадзеншчыны.

Серыя будзе складацца з 15 кніг. Першая пабачыла свет у 2015 годзе, а другая днямі з’явіцца ў Гародні.

k2

k1

Пра гэтую серыю Алесь Госцеў распавядае слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

– Галоўная задумка гэтай серыі – паказаць людзей, якія ў мінулым (у асноўным, гэта ХІХ-ХХ стст.) плённа працавалі. Ёсць і сённяшнія героі, якія яшчэ працягваюць сваю плённую працу. Зыходзім з таго, што гэта людзі культуры.

k4

Аляксандр Рыжы – галоўны рэдактар выдавецтва “ЮрСаПрынт”:

– Для мяне выданне кнігі Алеся Госцева – гэта прыемная справа. Гэта ўспамін пра жыхароў горада, якіх мы ў нейкім сэнсе крыху забылі. Прыемна, што літаратура сёння ідзе не ў кірунку архітэктуры або зруйнаваных помнікаў, а менавіта ў кірунку асобаў і постацяў горада.

Сярод вядомых герояў, пра якіх піша Алесь Госцеў, – Эліза Ажэшка, Адам Міцкевіч, Чэслаў Неман. Заслугі краязнаўца па напісанні кніг па гісторыі былі прызнаны Міжнароднай акадэміяй наасферы. У 2015 годзе Алесь Госцеў стаў чальцом-карэспандэнтам гэтай інстытуцыі, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Берліне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]