«Рыскі на палатне» ў Шаркоўшчыне



«Рыскі на палатне» – выстава пад такой назвай адкрылася ў Шаркоўшчынскім доме рамёстваў. На ёй прадстаўленая частка карцін з нядаўняга рэспубліканскага пленэру па Халакосту, які праходзіў у Лужках. А таксама частка карцін, напісаных на гэтую тэму і тэму роднага краю мясцовымі мастакамі і творцамі з Віцебшчыны.

Па словах мастака з Шаркоўшчыны Віктара Крука, гэтая выстава сімвалічная, бо ёсць на ёй і карціны не толькі на палатне. Але рыскі – гэта быццам моц, якую выкладваюць мастакі.

Давялося ўдзельнічаць і прыемна тое, што ўжо тыя мастакі, якія займаюць даволі вялікую нішу ў мастацтве Беларусі, былі ўдзельнікамі пленэраў, якія ладзіліся Культурна-асветніцкім цэнтрам Драздовіча і Беларускім саюзам мастакоў. Палова работ прадстаўлена з тых, што было на гэтым пленэры, і палова работ — з першага пленэра па Халакосце, які праходзіў у 2004 годзе. Яны аб’ядналіся ў адну выставу і, ў прынцыпе, гэта правільна.

Поўная калекцыя карцін з мастацкага пленэру, прысвечанаму Халакосту, які адбыўся ў Лужках, будзе выстаўленая спачатку ў Віцебску, потым у іншых гарадах. Наступны пленэр Культурніцка-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча плануе правесці ў наступным годзе і прысвяціць яго Эміліі Плятэр.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя