“Сакральная Беларусь”: беларускія сны



Пра беларускія сны вялася гаворка ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі на вечарыне Паэтычнага тэатра “АРТ-С”. 

Гаворыць кіраўнічка праекту Аксана Спрынчан:

– У нас адбылася імпрэза з паэтычна-міфалагічнага праекта “Сакральная Беларусь”. Гэтым разам яна была прысвечана снам. Выступоўцаў было вельмі шмат, іх столькі засталося па-за кадрам, што плануем некалі паўтарыць гэтую вечарыну, асаблівы працяг зрабіць. Гэта было нешта незабывальнае, бо пра свае стасункі са сном апавядалі Максім Клімковіч, Юры Пацюпа, Таццяна Будовіч-Барадуліна, Наталка Кучмель, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп і многія-многія іншыя.

Паэтычны тэатр “АРТ-С” з’яўляецца ўнікальным шматгадовым праектам. На вечарыну задаецца пэўная тэма і абвяшчаецца спіс выступоўцаў, якія потым распавядаюць слухачам гісторыі з уласнага жыцця.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара