“Самае важнае – энергія ў час нашых канцэртаў”



thumbs_DSC07672Так згодна кажуць музыкі рок-гурта „Rel1kt”. За апошнія некалькі месяцаў менская група часта выступала на Беласточчыне, а таксама ў іншых раёнах Польшчы. Дзякуючы тым жа канцэртам можам разлічваць на новыя знаёмствы, кажа вакаліст гурта Уладзімір Казлоў:

Самы галоўны прыз, які мы атрымлівае зноў і зноў на польскіх фестывалях і конкурсах, – гэта, канешне, новыя знаёмыя людзі, якія пасля нам пішуць, з якімі мы сустракаемся, калі прыязджаем сюды. І з дапамогай гэтых жа самых людзей мы зноў і зноў прыязджаем. Яны нам заўсёды дапамагаюць, тэлефануюць. І мы прыязджаем да вас, спяваем і граем.

Гурт „Rel1kt” стаў пераможцай у конкурсе рок-гуртоў „Усходні гарызонт”, які толькі што завершыўся ў Белай-Падляшскай.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя