Самая галоўная задача ў беларусаў не згубіць сваю тоеснасць, каб не страціць нацыю і краіну



Усе 28 гадоў у Беларусі антыбеларускі лукашэнкаўскі рэжым актыўна знішчаў нацыянальную самасвядомасць і ідэнтычнасць беларусаў.

Яўген Вапа

Каб пазбегнуць нацыянальнай катастрофы, не трэба быць героем, кажа старшыня Саюза беларусаў у Польшчы, галоўны рэдактар штотыднёвіка «Ніва», дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

– Маем дачыненне з тым культурным і моўным генацыдам, які вядзецца ў неаб’яўленай афіцыйна вайне Лукашызму і Пуцінізму супраць нас, гэта відавочна. Для нас, беларусаў, не трэба герояў, нам трэба, каб мы былі беларусамі. Хай кожны займаецца тым, хто што любіць. Толькі ў нас праблема: калі людзі пачынаюць займацца ўлюблёнымі рэчамі, то хутка забываюцца, што яны беларусы.

У Беларускім Доме ў Варшаве з падачы дырэктара Дома Алеся Зарэмбюка арганізаваны для беларусаў у выгнанні цэлы цыкл лекцый вядомых беларусаў, такіх як Уладзімір Арлоў, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Вапа і іншых.

Больш падрабязна пра гэта можна пачуць сёння, у 17.10 па беларускім часе у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]