Самы вядомы беларускамоўны рэпер Vinsent выпусціў новую песню



«Глядзі, гэта ўсё пакаленне. Яно нібыта насенне. Да нябёсаў прарастае. Дзе б мы ні былі, які б ні быў складаны лёс чалавека, мы ўсё адно прарасцём. Да нябёсаў. І пабудуем свой космас. 2020-ы год, безумоўна, легендарны, але змаганне за Беларусь пачалося значна раней і яно не скончыцца ніколі. Гэта марафон на ўсё жыццё. Гэта песня-прысвячэнне нашым людзям, нашаму вялікаму любімаму народу», — дзеліцца артыст.

Слухайце сінгл «Kosmas» на музычных платформах.

Слухайце альбом Vinsent «Vir» на ўсіх музычных платформах. 

Ютуб-канал Vinsent’а.

Словы: Vinsent.

Музыка: BenzMuzik.

Відэа: Colorit Studio. Фота: Monika Ney. 

Падзякі: Зміцер Грыневіч, Maria Czykwin, Васька Пілот, Сяргей Марозаў, Demian Ogitak, AlexBYtop, Onliner, Piotr Żmijewski.

ТЭКСТ: 

Глядзі, Гэта ўсё пакаленьне, Яно нібыта насеньне Да нябёсаў прарастае. Ляці, І хай, гэта няпроста, Мы будуем космас І ракеты запускаем.

На вакзале першы раз без бацькоў з маім кянтом, Мне чатырнаццаць, едзем на Менск, вось ён перон. Пяць гадзін электрычкі — вось табе школа жыцьця, Пяць гадзін усяго, і я на «Дынама» стаяў. Памятаю, як пражэктар гэты вялікі газон асьвяціў, Мы на зборнай першы раз і шалёна крычым. Вось табе адказ, адкуль усё гэта, вось табе адказ, Гэта проста код, і гэты код у кожным з нас. Проста не шукай пад вадою каменьня, Зразумей, што гэта насеньне. Яно прыляціць у кожны дом, у кожную хату, І твой раён ужо ня будзе такім, як быў, Забудзь гэта, як страшны сон. Перамены нібы зь вядра ліюць на парасон. Мой фасон такі, як быў, усё тыя ж боты праўды, Дзякуй, хто са мной, і астатніх вітаці рады.

Глядзі, Гэта ўсё пакаленьне, Яно нібыта насеньне Да нябёсаў прарастае. Ляці, І хай, гэта няпроста, Мы будуем космас І ракеты запускаем.

Надыходзіць момант, і кожны адкажа за сваё, Можа ты ня ведаў, але гэтак было даўно. Я б сказаў, заўсёды, покуль існуе гэты сьвет. Надыходзіць момант, і кожны з нас разьлічыць свой век. Я помню, 2006, парк Янкі Купалы, Дашкевіч на мегафоне, нашы сэрцы палалі. Зразумей нарэшце, ты можаш яго схаваць надоўга, Але парасткі ўжо ўзыйшлі, таму хапай рыдлёўку. Проста не шукай пад вадою каменьня, Зразумей, што гэта насеньне. Яно ўзыйдзе, яго не спыніць, Яно будзе жыць, пакуль жывем мы. Мы пройдзем праз мост, Але пакуль мы ставім сваі. Такі ўжо наш лёс, Дзякуй, вас не запыталі. Мы пройдзем праз гэты лес, І нас сустрэне сьвітанак, А што ты хацеў? Ноч пераўтвараецца ў ранак.

Глядзі, Гэта ўсё пакаленьне, Яно нібыта насеньне Да нябёсаў прарастае. Ляці, І хай, гэта няпроста, Мы будуем космас І ракеты запускаем.

Паводле прэс-рэлізу