Саюз Палякаў у Беларусі запрашае на чарговыя „Казюкі” ў Гародні



Традыцыйнае свята „Казюкі” ў Гародні арганізуе Саюз Палякаў у Беларусі. 5-га сакавіка а 11-30 у зале №100 на вуліцы Будзёнага пройдзе фестываль майстроў. Чакаюцца рамеснікі з усяго рэгіёна.

Кажа старшыня парэцкай філіі Саюзу Палякаў у Беларусі Аляксандра Карэц:

– На „Казюках” будуць майстры з Ліды, з Гародні, з Ваўкавыска. Сардэчна запрашаем усіх жыхароў Гародні пабачыць гэтае мерапрыемства і набыць якіясць сувеніры.

Гэтае свята Саюз Палякаў у Беларусі адзначае асобна ад агульнагарадскіх. Традыцыйна дзень Святога Казіміра, як патрона майстроў, адзначаюць на Гарадзеншчыне і Віленшчыне.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя