Серыя „Паэты планеты” пашырылася перакладамі класікаў французскай паэзіі



У менскай галерэі TUT.BY прэзентавалі адразу тры паэтычныя зборнікі перакладаў французскай паэзіі розных стагоддзяў. У новых беларускіх перакладах серыі „Паэты планеты” беларускаму чытачу прадстаўлена творчасць Шарля Бадлера, П’ера дэ Рансара ды Гіёма Апалінэра. У час імпрэзы прысутныя змаглі пачуць вершы французскіх паэтаў у арыгінале і беларускім перакладзе, а таксама натхніцца выдатнымі музычнымі творамі на вершы славутых французаў. Перакладчык і вядоўца імпрэзы Андрэй Хадановіч прызнаўся, што не верыў у тое, што гэты праект так хутка рэалізуецца.

— Серыя была задумана зусім нядаўна. Сёння маем ужо больш за тузін асобных выданняў найлепшых паэтаў свету розных эпох. Ад VII ст. да н. э. да класікаў ХХ ст. Амерыканскі паэт Эзра Паўнд казаў, што ў кожнага пакалення ёсць свае перакладчыкі і сваё бачанне класікі.

Серыю „Паэты планеты” запачаткаваў выдавец Зміцер Колас. У гэтым годзе павінны з’явіцца яшчэ дзесяць зборнікаў класікаў сусветнай літаратуры ў перакладзе.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтаркі