Севярынец у Маладэчне: поўная заля
На сустрэчы з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам і прэзентацыі ягонай апошняй кнігі „Каменнае сэрца” ў Маладэчне было больш за 30 чалавек.
Фота: „Рэгіянальная газета”
Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел рэжысёр Аляксей Туровіч і кіраўніца Заслаўскай БХД Святлана Манько. Рамана Ганчарова, кіраўніка Маладзечанскай БХД, не адпусьцілі на прэзентацыю з працы.
Размова ішла пра незалежнасць, Курапаты, палітычныя кампаніі 2019-2020 гадоў і кнігі Паўла.
