Шалкевіч: Бардаўская песня – памірае



Гарадзенскі бард і актор Віктар Шалкевіч, альбом якога, складзены з двух кружэлак «Такая доўгая зіма» і «Балады. Найлепшае», выйшаў тыдзень таму да беларускага слухача, ўпэўнены, што беларуская бардаўская песня памірае.

– Яна вымірае, бо, па-першае, часы не такія. Быў нейкі ўсплеск. Ну і пакаленне было своеасаблівае, пакаленне, якому можна было нешта сказаць. Зараз гэта выглядае так… ідзеш па Нямізе… ставяць нейкія хлопцы дзве калонкі, стаяць і нешта там спяваюць. І спяваюць незразумела што. Не тое, што я наракаю, вось мы такія, яны такія, проста іншыя часы.  

Канцэрты Віктара Шалкевіча адбываюцца з аншлагам па ўсёй Беларусі, аднак спявак упэўнены, што адной музыкай не заробіш, таму ён вядзе аўкцыёны і “служыць” акторам у Купалаўскім тэатры ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Яны Запольскай