Шляхамі Казіміра Сваяка



Арт-Вандроўня ладзіць аўтарскую экскурсію на Астравеччыну з музыкамі і даследчыкам Максімам Іўкіным па знакавых пунктах звязаных з біяграфіяй ксяндза-паэта Казіміра Сваяка:

– 18-га траўня плануецца паездка на Астравеччыну пры падтрымцы „Арт-Сядзібы” і кампаніі „Будзьма беларусамі!”. Будзе вандроўка па родных мясцінах з канцэртам „Балцкага субстрату” прысвечаным творчасці Казіміра Сваяка.

Сярод асноўных пунктаў вандроўкі – касцёлы ў Жодзішках, Засвіры, Камаях, дзе служыў Сваяк, а таксама музей братоў Стаповічаў у Баранях.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя