“Шоу Беларушчыны” наведала Гародню



Конкурс на веданне беларускай гісторыі ды мовы “Шоу Беларушчыны” прайшоў для ўдзельнікаў  гарадзенскіх штотыднёвых курсаў “Моваведа”. З гэтай імпрэзай пазнаёміў гарадзенцаў  Алесь Мазанік з Менску.

P1190898

Ён, як менеджар культурніцкіх праектаў зараз наведвае гарады Беларусі з адной мэтай – заахвоціць пашыраць ужыванне роднай мовы ва ўсіх сферах жыцця.

– Мяне вельмі парадаваў ровень ведаў удзельнікаў.  Я ўжо аб’ехаў усю Беларусь у плане буйных гарадаў. І сёння ў Гародні я пабачыў найлепшы вынік за ўвесь час. Я шчыра спадзяюся на тое, што беларусы нарэшце прачнуцца і кожны зразумее, што ўсё залежыць ад яго самога. І нават калі нас будзе збірацца 10 чалавек, то кожны з гэтых 10 здолее распавесці яшчэ 10, яшчэ і яшчэ… Такім чынам мы здолеем нарэшце прыйсці да агульнай граматнасці, да агульнай культуры і будзем пачуваць сябе ў сваёй краіне.

Разам з імпрэзай былі прадстаўлены гарадзенцам  відэа-дыскі апошняга фільма рэжысёра Валерыя Мазынскага, наклад якіх выпусціў за свой кошт Алесь Мазанік.

PMz1190905

Фільм выданы да другой гадавіны смерці слыннага беларуса Міхася Чарняўскага.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара