„Шоў беларушчыны” прайшло ў Варшаве



„Шоў беларушчыны” правёў менеджэр культурніцкіх праектаў, стваральнік і кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by Алесь Мазанік. Варшаўскія беларусы ўзялі ўдзел у віктарыне, а таксама супольна праглядзелі матывуючыя беларускія ролікі.

2015-02-07_Zavalnia_Show_Bielaruscyny_fota1

Кіраўнік Беларускі дом у Варшаве Алесь Зарэмбюк зазначыў, што мерапрыемствы такога кшталту вельмі важныя для беларускай грамады і выказаў надзею, што „Шоў беларушчыны” ў польскай сталіцы прайшло не ў апошні раз:

– „Шоу беларушчыны” калісьці стала тым інструментам, які прыцягнуў у беларускі моладзевы рух вельмі шмат маладзёнаў, вельмі шмат беларускіх хлопцаў і дзяўчат, якія далучыліся да беларускай справы, пачалі размаўляць па-беларуску. Чым больш такіх мерапрыемстваў адбываецца, тым больш карысці для беларускай грамады ў тым ліку і ў Варшаве.

На заканчэнне ўсе ўдзельнікі атрымалі цікавыя падарункі ад арганізатара.

Беларускае Радыё Рацыя