„Што нас аб’ядноўвае?”



„Што нас аб’ядноўвае?” – выстава пад такой назвай дзейнічае ў берасцейскай прасторы „Крылы халопа”. Яна закранае тэму міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.

“Гэта вельмі актуальна для памежнага Берасця”, – лічыць юрыст і праваабаронца Аляксей Казлюк, які дапамагае чачэнскім мігрантам:

– Праблема людзей, якія апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі, а менавіта тых людзей, якія шукаюць прытулку ў суседніх краінах і выкарыстоўваюць Беларусь, як транзітную краіну, гэтая праблема, мне задецца, вельмі вострая.

Арганізатарам выставы выступіла праваабарончая ініцыятыва Human Constanta. На ёй прадстаўлены працы беларуса Сяргея Лескеця і расейкі Аксаны Юшко.

Наведаць выставу можна да 10 чэрвеня ўключна.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота binkl.by