Што спяваў Макс Корж на пачатку кар’еры?



У 2006 годзе Макс Корж разам з сябрамі з гурта LunClan запісаў беларускамоўную рэп-кампазіцыю „Тата Лунінец”. Пазней на яе быў зняты аматарскі кліп, які апынуўся ў сеціве.

Макс Корж feat. Lunclan – Тата Лунінец (2006)

Маці — Беларусь, тата — Лунінец!

Мы вернемся сюды, перабудуем усё, як мы жадаем: плошча Леніна — у плошчу Каліноўскага, вуліцу Савецкую — у вуліцу Скарыны. Сквер Гусоўскага, парк Ластоўскага. Мы не зменім горад: ён нам падабаецца. Мы зменім жыхароў, іх погляды і думкі. Калі гэта адбудзецца — дачакайцеся! Мы спынім маральныя рабункі.

Макс Корж feat. Lunclan – Краiна мараў (2006)

Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 года ў Лунінцы, невялікім горадзе Берасцейскай вобласці. У раннім узросце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросце 16 гадоў Макс з сябрамі стварылі сваю музычную групу LunClan. Праўда, праіснавала яна зусім непрацяглы прамежак часу. Пасля гэтага было яшчэ некалькі праектаў, але ўсе яны не мелі вялікіх поспехаў. Пазней ён стаў першым артыстам у Беларусі, які сабраў на Менск-Арэне 13000 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя