Што вычвараў НКУС у Слоніме ў 1939 годзе?



Свет пабачыў чэрвенскі нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”. Цэнтральным матэрыялам нумару з’яўляецца артыкул “НКУС у Слоніме, 1939”. У ім распавядаецца пра тыя зверствы і дзеянні супрацоўнікаў НКУС на тэрыторыі Слонімскага, калі туды прыйшла савецкая ўлада. Больш падрабязна пра гэта чытачы даведаюцца, прачытаўшы артыкул у “Слонімскім краі”.

Чэрвенскі нумар шмат увагі надае Жыровічам і тым выданням, якія пабачылі свет з нагоды 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. Прыгадвае выданне і візіт 19 верасня 1929 года ў Слонім прэзідэнта Польшчы Ігнацыя Масціцкага. Падчас гэтага візіту прэзідэнт Масціцкі прымаў удзел у адкрыцці Слонімскага краязнаўчага музея, сустракаўся з Язэпам Стаброўскім і з Пуслоўскімі.

Са свежага нумару слонімскага выдання чытачы даведаюцца і ўбачаць, як уяўляў сабе Слонім ў 1991 годзе, пагартаюць альбом Чамяроўскай школы Слонімскага раёна 1964 года, які захоўваецца ў Маскве, і шэраг іншых цікавых матэрыялаў.

Ранейшыя нумары”Слонімскага краю” і чэрвенскі нумар чытайце тут:

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя