Скарбніца народнай мудрасці. Выйшла кніга Васіля Грыня «Не адчайваемся»



Сябры, для ўсіх аматараў папяровых кніг ёсць шыкоўная навіна — выйшла з друку кніга «Не адчайваемся». Аўтар – Васіль Грынь альбо дзядзька Васіль, гаспадар хутара Засцянак Скрыплеў.

Хутар праслаўлены не толькі сваёй гасціннасцю і неверагоднымі краявідамі, а сюды зʼязджаюцца тыя, хто хоча адпачыць ад гарадскога тлуму, акунуцца ў цёплую атмасферу беларускай аўтэнтыкі. Тут жыве надзвычай цікавы ў сваёй непасрэднасці шляхетны «бабыль» — спадар Браніславыч. Размовы з гэтай незвычайнай асобай, яго разважанні і трапныя заўвагі і леглі ў аснову кнігі.

Простыя чалавечыя эмоцыі, каларытны «засценкаўскі» гумар, адметная мова — усё гэта вы знойдзеце ў кнізе дзядзькі Васіля. Чытаць яе можна бясконцую колькасць разоў, пачынаючы з любой старонкі і кожны раз адкрываючы для сябе новы бок беларускай душы.

Набыць кнігу «Не адчайваемся» можна ў інтэрнэт-кнігарні Knihi.by.

budzma.by