Сход нашчадкаў шляхты і дваранства за помнік Касцюшку ў Менску



Сябраў арганізацыі Менскі сход нашчадкаў шляхты і дваранства яднаюць шляхецкія і дваранскія радаводы, жаданне вярнуць памяць пра іх. У Менску пасаджана алея шляхты.

Сябры сходу робяць нямала спраў, кажа старшыня сходу Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі:

– Згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства, зараз выходзім з прапановай да ўлады, каб у Менску была вуліца імя Касцюшкі і быў помнік. Каб можна было прыйсці ў горадзе і ўшанаваць памяць, каб моладзь памятала, хто гэта такі. Мы памятаем, што наш Касцюшка аб’яднаў беларусаў-літвінаў, палякаў, французаў, амерыканцаў.

Паводле намесніка старшыні cходу Генадзя Дашкоўскага, яны ладзяць культурніцкія мерапрыемствы, некалькі гадоў запар прыязджаюць ў Марачоўшчыну, каб ушанаваць нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшку.

Нашчадкі шляхты ўпершыню ў Беларусі пачалі аб’ядноўвацца ў 1988 г.

Беларускае Радыё Рацыя