Аляксандр Лазерка аб’явіў пра новы перыяд у сваёй творчасці
Дзеля гэтага скульптар правёў на сваім падворку ў вёсцы Вістычы сяброўскую выставу адной работы. Цяпер, акрамя традыцыйнага для Лазеркі дрэва, ён выкарыстоўвае ў сваіх працах яшчэ і шкло ды падручныя матэрыялы. Пры гэтым агульны накірунак творчасці – філасафічнасць і алегарычнасць – застаюцца для скульптара нязменнымі. Таму і мэту выставы ён абазначае нетрывіяльна:
– Проста пагаварыць, узгадаць мінулае, падумаць пра будучыню. Гэта відаць самае галоўнае. Таму што з-за сваёй спешкі і мітусні мы забываем пра самае галоўнае пытанне – пра любоў да людзей.
Аляксандр Лазерка – выбітны скульптар, пакуль больш ацэнены замежнымі знаўцамі мастацтва, чым айчыннымі. Нягледзячы на тое, што творы Лазеркі перыядычна з’яўляюцца на выставах і пераходзяць у прыватныя калекцыі, пакуль адсутнічаюць сур’ёзныя даследаванні яго творчасці.
[Not a valid template]
Алеся Лугавая, Беларуская Радыё Рацыя
