Скульптару Івану Міско – 85



22 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага скульптара, заслужанага дзеяча Рэспублікі Беларусь, народнага мастака Беларусі Івана Міско.

Іван Міско нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна. 

Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1954—1957) у В. Папова і І.  Глебава, пазней у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў  Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава.

Іван Міско да сённяшніх дзён актыўна працуе ў галіне манументальнай скульптуры. З 1960-х гадоў пераважна стварае скульптуры касманаўтаў. Таксама шмат прысвяціў сваіх твораў беларускім дзеячам мастацтва, навукі і культуры. Стварыў бюсты Яўгена Цікоцкага, Рыгора Шырмы, Андрэя Пракапчука і многім іншым. Аўтар помнікаў Ігнату Буйніцкаму  ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна, Івану Кабушкіну ў Баранавічах, Максіму Горкаму ў Менску, Максіму Танку ў Мядзелі і г.д.

Слонімцы вельмі спадзяюцца, што іх зямляк усё ж зробіць помнік Льву Сапегу і разам са сваімі землякамі адкрые яго ў цэнтры Слоніма.

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя

Фота gs.by